Выбары ў Турцыі, хвароба Лукашэнкі і сустрэчы ў Ахене — эфір з Турарбекавай

Роза Турарбекава / фота з архіва
Роза Турарбекава / фота з архіва

Выбары ў Турцыі набылі нечаканы і інтрыгоўны паварот, выйшаўшы на другі тур. Які не вядома чым можа скончыцца для аўтакрата Эрдагана. Адначасова ўвага аналітыкаў скіраваная на вынікі еўратуру Зяленскага, і вынікі гэтыя таксама ўражваюць. Цікава, што падчас насычанага сустрэчамі і прамовамі туру ў Зяленскага нарэшце знайшлося некалькі слоў і для беларусаў. А вось Лукашэнка знік і ніякіх слоў ад яго не чуваць, што прымушае шмат каго спадзявацца на лепшае…

Ці здольны аўтакрат Эрдаган прайграць і што гэта азначае для нашага рэгіёна? Якія могуць быць вынікі прамовы Зяленскага ў бок беларусаў і чаму ён увогуле змяніў рыторыку? Чаму раптоўны сыход Лукашэнкі можа быць небяспечным для дэмсіл Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, незалежнай эксперткай Розай Турарбекавай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі