Выбралі самага брыдкага сабаку ў свеце (фота)
Чатырохгадовы дваровы пёс Вале перамог на 25-м конкурсе брыдкіх сабак свету, які прайшоў у амерыканскім горадзе Чыка.
Гібрыд бігля, баксёра і басэта перамог у спаборніцтве, дзе звычайна выбіралі лысых чыхуахуа, кітайскіх чубатых сабак, а таксама помесь гэтых дзвюх парод.
За перамогу ў конкурсе Вале і яго гаспадары атрымалі паўтары тысячы долараў. Паводле ўмоваў кантракту, сабака павінен з’явіцца ў перадачах на некалькіх тэлеканалах на наступным тыдні, перадаюць інфармагенцтвы.
Фота: AFP