Выбух на Пермскім парахавым заводзе ў Расіі, ёсць ахвяры

Выбух на Пермскім парахавым заводзе ў Расіі, ёсць ахвяры

На Пермскім парахавым заводзе ў Расіі ўвечары 1 траўня адбыўся выбух, у выніку якога пачаўся пажар (на плошчы больш за 500 квадратных метраў). Афіцыйна паведамляецца, што адзін чалавек загінуў на месцы, яшчэ адзін памёр у бальніцы. У рэанімацыі знаходзіцца яшчэ адна пацярпелая. Здарэнне называецца "трагедыяй" і "групавым няшчасным выпадкам". Праводзіцца расследаванне яго прычын.

Відавочцы кажуць, што адзін з будынкаў, у якім ляжалі мяхі з порахам, знішчаны. Там працавалі жанчыны. Адна з іх загінула на месцы, нават не паспела выбегчы. Іншая атрымала жахлівыя апёкі і пазней памерла — па дарозе ў бальніцу. Таксама ў цяжкім стане з апёкамі знаходзіцца яшчэ адна работніца.

Пермскае прадпрыемства знаходзіцца за тысячы кіламетраў ад Украіны. Гаворкі пра дыверсію пакуль няма. Аднак вядома, што на заводзе вырабляюць не толькі порах для стралковай зброі, але і зарады да рэактыўных сістэм залпавага агню "Град" і "Смерч".

Выбух на Пермскім парахавым заводзе ў Расіі, ёсць ахвяры
zwezda.su

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі