Выбух у метро Санкт-Пецярбурга, ёсць ахвяры
Удзень 3 красавіка на станцыі "Сянная" санкт-пецярбургскага метро прагрымеў выбух. Па некаторых звестках, у той жа час (блізу 15:00) яшчэ адзін выбух адбыўся на станцыі "Тэхналагічны інстытут". Абедзве станцыі зараз закрытыя.
На здымках з месца здарэння бачна, што некалькі чалавек ляжаць побач з разварочаным вагонам. Загінулі 9 чалавек.
3 красавіка ў Санкт-Пецярбургу з працоўным візітам знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.
Ці пацярпеў падчас выбуху хто-небудзь з беларусаў, пакуль не паведамляецца.