Выцягнулі наўпрост з ложка: у Гомельскай вобласці прайшоў “хапун”

Затрыманне ў Беларусі, фота ілюстрацыйнае

Затрыманне ў Беларусі, фота ілюстрацыйнае / "Вясна"

Праваабаронцы “Вясны” паведамляюць пра затрыманні на Гомельшчыне. У праўладных тэлеграм-каналах з’яўляюцца відэа, якія сілавікі традыцыйна запісваюць з затрыманымі беларусамі.

Дакладна вядома, што хапун праўшоў у Петрыкаве, Тураве і Жыткавічах. Затрымалі як мінімум 9 чалавек. Аднаго чалавека выхапілі наўпрост з ложку.

Сёння таксама стала вядома пра затрыманне шматдзетнага бацькі ў Брэсце. Мужчыну схапілі за публікацыю фота вайсковай тэхнікі ў адным з чатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі