"Выдаванню не падлягае". Заводы ў Оршы пачалі працаваць на расійскую абаронку

Аршанскія заводы працуюць на расійскую абаронку

Аршанскія заводы працуюць на расійскую абаронку / @rubanau_collage

У двух напаўмёртвых заводаў у Оршы — горадзе на паўночным усходзе Беларусі, каля самай мяжы з Расіяй, у 2022 годзе раптам пачалося новае жыццё. Прадпрыемствы, якія спецыялізаваліся на вытворчасці металічных дэталяў і інструментаў, тэрмінова правялі рамонты, закупілі новыя станкі і актыўна шукаюць новых работнікаў.

Аб маштабах "пашырэння" можна меркаваць, напрыклад, па тым, што на "Лягмашы", спісачная колькасць супрацоўнікаў якога 490 чалавек, адкрыліся вакансіі на 46 прафесій і пасадаў. А на Аршанскім інструментальным заводзе патрабуюцца работнікі па 21-й спецыяльнасці. Прычым заробкі, якія там прапануюць патэнцыйным супрацоўнікам, значна вышэйшыя, чым сярэднія па Віцебскай вобласці.

Чым заводы абавязаныя такому дзівоснаму перараджэнню?

Паводле інфармацыі крыніцы Еўрарадыё, абодва прадпрыемствы пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну пачалі працаваць на расійскую абаронку. Яны вырабляюць карпусы снарадаў для расійскай арміі.

Карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў уладкавацца на "Легмаш" і Аршанскі інструментальны завод. І вось што ў яго атрымалася.
 

"Вы прыязджайце паразмаўляць ужывую"


Намеснік дырэктара па персаналу і ідэалагічнай працы завода "Легмаш" Аляксандр Кароткін пацвердзіў, што заробкі на вытворчасці высокія:

На пачатку будзе тысячы дзве рублёў, можа нават і больш, потым, калі перавучыцца, напрыклад, на аператара, то можна і тры, і тры з паловай тысячы зарабляць. Графік зменны: па 12 гадзін, два праз два.

Сярэдні заробак па Віцебскай вобласці ў снежні 2023 года склаў 1860 рублёў. А тут — ад дзвюх тысяч. Някепска для прадпрыемства з доўгім спісам неліквіду.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі