Выхавацелька з Полацка выйграла 7300 долараў у "Што? Дзе? Калі?"

Выхавацелька з Полацка выйграла 7300 долараў у "Што? Дзе? Калі?"

Больш за паўмільёна расійскіх рублёў выйграла выхавацелька з Полацка Марына Варабей на праграме "Што? Дзе? Калі?". Перамогу палачанкі тэлегледачы маглі пабачыць у жывым тэлеэфіры 26 снежня. У гэты дзень адбыўся фінал саракагоддзя славутага інтэлектуальнага шоў.

Марына Варабей прынесла камандзе тэлегледачоў чацвёртае ачко. У выніку каманда гледачоў святкавала перамогу з лікам 6:5. Прызавы фонд падзялілі на ўсіх, і кожны атрымаў больш як па 500 тысяч расійскіх рублёў (прыкладна 7300 долараў), піша "Комсомольская правда".

Дарэчы, полацкая выхавацелька адпраўляе пытанні знаўцам ўжо пяць гадоў. За гэты час яна адправіла на праграму каля сотні пытанняў. Дзевяць з іх былі выкарыстаныя ў гульні. Чатыры разы палачанка выйгравала, а на пяць яе пытанняў знаўцы далі правільныя адказы.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі