Выкладчыца з Віцебска брала грошы з навучэнцаў за адзнакі

У Віцебску выкладчыцу дзяржаўнага індустрыйна-педагагічнага каледжу абвінавачваюць у атрыманні хабару. Як паведаміў БЕЛТА Яўген Лапкоўскі, начальнік аддзела па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Віцебскай вобласці, жанчына брала з навучэнцаў грошы за станоўчыя адзнакі за кантрольныя работы, і іх заносіла ў залікоўкі. Агулам следчыя сабралі інфармацыю пра чатыры эпізоды, якія адносяцца да 2013 і 2014 гадоў. Выкладчыца атрымала больш за 14 млн рублёў.

Крымінальную справу, распачатую па артыкуле "атрыманне хабару", ужо перадалі ў суд. Абвінавачанай пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Жанчыне выстаўлены пазоў аб спагнанні грашовых сродкаў, атрыманых ёй у якасці хабару.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі