Вынесены першы прысуд за павышэнне цаны на сыр
Сыр / pixabay.com
У Магілёве завяршыўся першы суд за павышэнне цэн. 46-гадовы прадпрымальнік асуджаны на два гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на адзін год, піша officelife.media. Гэта азначае, што, калі больш "парушэнняў заканадаўства" не будзе, у калонію яго не адправяць.
Агульнае перавышэнне цэн некалькіх упаковак сыру сулугуні склала 78 капеек. Гэта было ацэнена як "падрыў аўтарытэту органаў улады". Прычым — учынены "наўмысна і з карыслівых меркаванняў".
Сам прадпрымальнік, як выявілася на судзе, кіраваўся простай логікай: яму адпусцілі сыр па новым кошце — адпаведна, павысіў цану і ён.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.