Вынік забегу Мазуронак у Лос-Анджэлесе не залічаць у алімпійскі нарматыў

Вольга Мазуронак

Вольга Мазуронак / athletics.africa

Вынік забегу Вольгі Мазуронак на марафоне ў Лос-Анжэлесе, відавочна, не будзе залічаны ў якасці алімпійскага нарматыву, піша тг-канал "Робім ногі".

У Лос-Анджэлесе перапады вышыні складаюць 122 метры, а паводле стандартаў World Athletics мусіць быць не больш за 42 м. Таму на гэтым марафоне рэкорды свету не фіксуюцца, а ўсе іншыя вынікі лічацца неафіцыйнымі.

Блытаніна ўзнікла праз тое, што арганізатары марафона анансавалі алімпійскі нарматыў як мэту Вольгі Мазуронак на забег.

Як распавядала Еўрарадыё, на марафоне ў Лос-Анджэлесе наша суайчынніца заняла другое месца. Яна прабегла 42 кіламетры 195 метраў і паказала вынік 2:25:48 — гэтага дастаткова для алімпійскага нарматыву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі