Вынікі лёсавання 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы
18 сакавіка ў Ньёне прайшло лёсаванне 1/4 фіналу футбольнай Лігі Еўропы. "Вэст Хэм" згуляе з "Ліёнам", а "Брага" — з "Рэйнджэрс". "Лейпцыг" сустрэнецца з "Аталантай", а "Айнтрахт" — з "Барселонай".
Першыя матчы — 7 красавіка, паядынкі ў адказ — 14 красавіка.
У паўфінале пара "Лейпцыг" / "Аталанта" выходзіць на пару "Брага" / "Рэйнджэрс", а пара "Вэст Хэм" / "Ліён" — на пару "Айнтрахт" — "Барселона".
Сёлета ў Лізе Еўропы дакладна будзе новы пераможца, паколькі "Вільярэал" працягвае барацьбу ў Лізе чэмпіёнаў.
What a draw!
— UEFA Europa League (@EuropaLeague) March 18, 2022
Which game are you looking forward to most? #UELdraw pic.twitter.com/fVdgbRvHOH
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.