Выяўлены буйны крадзеж на падрыхтоўцы "Дажынак-2013"

У горадзе яшчэ працягваюцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы да "Дажынак". Праваахоўнікі тым часам затрымалі нейкую "матэрыяльна адказную асобу". Як інфармуе БЕЛТА, мужчыну падазраюць у крадзяжы больш за 1,7 тысяч кубічных метраў уцяпляльных блокаў з пенашкла. Ён стварыў "лішкі таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў" і прыцягнуў да схемы крадзяжу яшчэ дваіх працаўнікоў. Аднак падчас вывазу блокаў быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.



Распачатая крымінальная справа, праводзіцца следства. Падазраваным у здзяйсненні злачынства пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі