Выйшла відэа, знятае падчас скандальнага прыезду Ціля Швайгера ў Беларусь

Ціль Швайгер

Ціль Швайгер / Blockchain Sports Drift

З'явілася відэа, якое здымалі з удзелам актора Ціля Швайгера ў Беларусі. Гэта не кіно, а рэкламны ролік Blockchain Sports Drift.

Здымкі праводзіліся ў Магілёве, Нясвіжы, Гомелі, Гродне і ў Мінску. У роліку можна пабачыць вуліцы і плошчы гэтых гарадоў. Дзеля здымак ДАІ перакрывала вуліцы.

Акрамя самога Швайгера, у відэа зняліся прафесійныя пілоты з Беларусі, Расіі, Аўстраліі, Японіі, Тайланда і Бразіліі.

Пасля візіту ў Беларусь Ціль Швайгер апраўдваўся за свае выказванні на прэс-канферэнцыі, арганізаванай дзяржаўнымі СМІ. Тады ён сказаў, што чуў пра краіну толькі найлепшае.

Яго прыезд у краіну падчас дзяржаўнага тэрору раскрытыкавала лідарка беларускіх дэмсілаў Святлана Ціханоўская. Яна прапанавала Швайгеру выкарыстаць свой візіт для сустрэчы з беларускімі палітвязнямі ці запісаць відэа ў іх падтрымку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі