Выйшлі настаўнікі і заводы. Акцыі салідарнасці па ўсё Беларусі — АНЛАЙН
Пратэсты ў Беларусі / Еўрарадыё
У чацвер 13 жніўня па ўсёй Беларусі прайшлі акцыі салідарнасці. Ланцугі з дэманстрантаў сталі выстройвацца з самай раніцы. Жаночы мірны пратэст, які пачаўся з акцыі каля Камароўкі ў Мінску, неўзабаве ператварыўся ў шэсце ўздоўж праспекта Незалежнасці.
Учора да мірнага пратэсту далучыліся работнікі буйных прадпрыемстваў: БелАЗа, МАЗа, "Кераміна", МТЗ, "Гродна Азот", "Хімвалакно", "МАПІД", "Гроднажылбуд" і іншыя. Свае акцыі правялі дактары, чыгуначнікі, супрацоўнікі філармоніі ў Мінску і мноства іншых людзей.
Увечары акцыі пратэсту і салідарнасці працягнуліся. Людзі сабраліся ва Уруччы, уздоўж праспекта Дзяржынскага, на Пушкінскай, дзе ўжо з'явіўся стыхійны мэмарыял загінуламу дэманстранту, і ў іншых раёнах Мінска. У Жодзіне прайшла шматтысячная сустрэча жыхароў з кіраўніком горада.
14 жніўня акцыі салідарнасці працягваюцца па ўсёй краіне. Рабочыя найбуйнейшых дзяржаўных прадпрыемстваў выйшлі на акцыі салідарнасці і пратэсту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.