Вызначаны склад нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне
Вызначаны склад нацыянальнай зборнай Беларусі па біятлоне. Лепшых спартсменаў і спартсменак адабралі па выніках кантрольных трэніровак.
Як інфармуе прэс-служба Беларускай федэрацыі біятлону, на першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе выступяць: у мужчын — Уладзімір Чапелін, Юрый Лядаў, Дзмітрый Дзюжаў, Раман Елетноў; у жанчын — Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Надзея Пісарава, Анастасія Дубарэзава, Ганна Сола і Дар'я Юркевіч.
Таксама стала вядома, што для ўдзелу ў першым этапе Кубка IBU у мужчынскую каманду ўвайшлі Сяргей Бачарнікаў, Віктар Крыўко і Максім Верабей, а ў жаночую — Дзінара Алімбекава, Марыя Панфілава і Крысціна Ільчанка.
Як вядома, Дар'я Домрачава прапускае бліжэйшы сезон.
Здымак з архіву.