Грамадскі лідар года ў Беларусі — Сяргей Міхалок (фота, відэа)

Прэміяй "Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці" былі адзначаныя найбольш значныя і яскравыя падзеі ў жыцці беларускіх грамадскіх арганізацый.

Кампаніяй года была названая агульнанацыянальная кампанія "Зробім лепш". У намінацыі "Новая ініцыятыва" перамагла "Мова ці кава". Рэгiянальная падзея — народныя бунты супраць ліквідацыі хатніх свіней (яе праводзілі для стрымлівання распаўсюду афрыканскай чумы свіней). Месцам 2013 года стала сталічная пляцоўка "Цэх". Крэатывам года прызналі працоўню сацыяльнай рэкламы і ўсталяванне ў Астравецкім раёне помніка паўстанцам Каліноўскага.

СМІ года стала інтэрнэт-тэлебачанне партала tut.by. "Лапаць года" — штраф арганізатарам велапрабега "стылягі на роварах". Грамадскім лідарам 2013-га быў названы Сяргей Міхалок.
 

Кацярына Кібальчыч атрымала прыз за "Мову ці каву".
 


Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі