Wall Street Journal зняў рэпартаж пра беларуска-ўкраінскую мяжу

Беларуска-ўкраінская мяжа / фота ДПК Беларусі
Беларуска-ўкраінская мяжа / фота ДПК Беларусі

Журналісты буйнага амерыканскага медыя Wall Street Journal пабывалі на беларуска-ўкраінскай мяжы. Свой рэпартаж журналісты прэзентавалі як “рэдкі пагляд” на мяжу з боку Беларусі.

У каментары для Wall Street Journal афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі назваў сітуацыю на мяжы напружанай.

Беларускія памежнікі распавялі журналістам, што час ад часу мяжу перасякаюць дроны. Украінскі бок растлумачыў, што выкарыстоўвае дроны, каб маніторыць сітуацыю і заўсёды быць у курсе таго, чым займаецца патэнцыйны праціўнік.

“Мы ўвесь час кантралюем сітуацыю з неба. І вораг за намі таксама ўвесь час сочыць, увесь час кантралюе”, — тлумачаць украінцы.

Як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа, можна ўбачыць на відэа Wall Street Journal.

Украінцы са свайго боку неаднойчы паказвалі, як выглядае ўмацаваная на выпадак паўторнага наступу з Беларусі мяжа. Прачытаць пра гэта можна ў матэрыялах на Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі