Warsaw Freedom Orchestra выканаў "Перемен" у падтрымку гурта Irdorath
Прафесійныя беларускія музыкі, якія аб’ядналіся ў Warsaw Freedom Orchestra, падтрымалі зняволеных музыкаў гурта Irdorath, выканаўшы “Перемен” Віктара Цоя.
Warsaw Freedom Orchestra — гэта першы ў гісторыі польскай музыкі аркестр, які складаюць прафесійныя беларускія музыкі, што эмігравалі ў Польшчу ў розныя гады, у тым ліку і па палітычных матывах пасля выбараў 2020 года.
У рэпертуары аркестра — творы беларускіх кампазітараў ад эпохі барока да XXI стагоддзя. Гэта гімны, запісаныя ў зборніках XVI стагоддзя, паланэзы Агінскага, маршы і песні кампазітараў XIX і XX стагоддзяў, творы сучасных кампазітараў, а таксама апрацоўкі папулярных песень беларускай рэвалюцыі.
Удзельнікі аркестра ставяць сабе за мэту папулярызацыю музыкі беларускіх кампазітараў, а таксама працу па падтрымцы артыстаў, якія пацярпелі з палітычных прычын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.