Within Temptation едуць у Мінск!
Галандскія сімфа-металісты выступяць у беларускай сталіцы 5 сакавіка. Праўда, пакуль не вядома, на якой пляцоўцы.
Гурт Within Temptation выступяць у Мінску 5 сакавіка, паведамляе AFISHA.TUT.BY .
Галандскія сімфа-металісты наведаюць беларускую сталіцу ў межах еўрапейскага тура, прымеркаванага да выхаду іх новай пласцінкі "Hydra". Апроч Беларусі, Within Temptation дадуць канцэрты ў Расіі, Украіне, Польшчы, Славакіі, Германіі, Францыі, Чэхіі, Фінляндыі і іншых краінах.
Месца правядзення мінскага канцэрту гурта пакуль не паведамляецца.
Фота: valkyrianmusic.com