Within Temptation запрасілі фэнаў праспяваць іх песню па-беларуску
Галандскія сімфонік-рокеры далі вялікі канцэрт у мінскім Палацы спорту.
Within Temptation да нас завіталі са сваім новым альбомам “Hydra” у межах еўрапейскага тура. Рэліз шостай пласцінкі гурта адбыўся 31 студзеня 2014 года.
Падчас выступу фронтвумэн галандскай каманды Шэран дэн Адэль актыўна кантактавала з танцполам: смяялася ды жартавала, раздавала аўтографы і нават адказвала на прызнанні ў каханні.
Фанаты падрыхтавалі для музыкаў шмат сюрпрызаў. У момант гучання першай песні танцпол трымаў аркушы з прывітаннем “Welcome to Мinsk”. А на трыбунах прыхільнікі сімфонік-рока выклалі прывітанне гурту пры дапамозе рознакаляровых паперак. Падчас любімай кампазіцыі вакалісткі “Edge of the World” танцпол ды трыбуны запалілі неонавыя лямпачкі.
Шэран дэн Адэль ацаніла флэш-моб: фатаграфавала прыхільнікаў і казала “Спасибо” беларускім фанатам.
Напрыканцы канцэрта Шаран запрасіла на сцэну прыхільніц, і дзяўчаты выканалі песню з апошняга альбома гурта “Whole World Is Watching” на беларускай мове.