"Я ніколі не быў за дэмакратыю" — міністр інфармацыі Маркаў
Марат Маркаў
Міністра інфармацыі Марата Маркава на АТН спыталі: ён за дэмакратыю ці за дыктатуру ў інфармацыйнай палітыцы?
"О, не! Я ніколі не быў за дэмакратыю", — катэгарычна адказаў Маркаў.
Ён дадаў, што дэмакратыя бывае розная, і выказаўся супраць той, "якая насаджаецца Захадам".
"Для іх дэмакратыя — гэта яны могуць рабіць усё, што заўгодна, а ўсе астатнія павінны быць, як цвічкі пад малатком. Ты пачынаеш нешта казаць: хлопцы, а як гэта? Гэта іншае! Я — за разумную дыктатуру, якая дазваляе трымаць у законным парадку краіну, але пры гэтым каб краіна развівалася", — патлумачыў Маркаў сваю пазіцыю.
Паводле яго, павінна быць дэмакратыя як воля народа, "але не так, як нам гэта паказваюць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.