Як беларусам паразумецца і вярнуць сабе еднасць і салідарнасць — эфір

Юлія Сліўко / Еўрарадыё
Юлія Сліўко / Еўрарадыё

Да таго, што палітыкі альбо лідары не могуць паміж сабой паразумецца, аб’яднацца і разам ісці да вызначанай мэты, можа, нават наступіўшы на горла ўласным амбіцыям, беларусы даўно прызвычаіліся. Асабліва тыя, хто даўно ў палітычнай альбо грамадскай актыўнасці. Але падавалася, што новыя асобы сярод лідараў, новыя выклікі і цяжкасці, якія перад намі паўсталі, рэпрэсіі, вымушаная эміграцыя, вайна — усё гэта зменіць сітуацыю. Але — не. І непаразуменні ды спрэчкі сярод беларусаў узнікаюць наноў.

Ці сапраўды тая еднасць і салідарнасць, якія былі сярод беларусаў у 2020 годзе, сёння фактычна зніклі? Што стала прычынай гэтага і як выправіць сітуацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае грамадская актывістка, адна з адмінаў ТГ-чатаў “97%” Юлія Сліўко.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі