Як будзе выглядаць стадыён “Дынама” пасля рэканструкцыі (фота)
Здымкі канчатковага праекта апублікаваў сайт onliner.by са спасылкай на галоўнага архітэктара праекта Аляксандра Елісеева.
“Адной з найважнейшых умоваў рэканструкцыі было захаванне аркады стадыёна з боку вуліцы Ульянаўскай і цэнтральнай аркі на вуліцы Кірава”, — цытуе onliner.by Елісеева.
Эпапея з рэканструкцыяй “Дынама” пачалася ў 2011 годзе, аднак актыўную стадыю набыла толькі сёлета. Гарадскія ўлады доўга не маглі вырашыць, якім будзе новы стадыён — выключна футбольным альбо лёгкаатлетычным. У выніку спыніліся на другім варыянце.
У 2012 годзе тэндэр на найлепшы праект рэканструкцыі выйграла венгерская кампанія “Грабаплан”, аднак у выніку ад яе паслугаў вырашылі адмовіцца.