Як дамагчыся праўды ад Мінздароўя і ці трэба ўводзіць каранцін?

Як дамагчыся праўды ад Мінздароўя і ці трэба ўводзіць каранцін?

Незалежныя беларускія СМІ публічна звярнуліся да Мінздароўя з патрабаваннем зрабіць усю інфармацыю пра распаўсюд каранавіруса ў Беларусі максімальна адкрытай. Адказу ні ад Мінздароўя, ні ад іншых дзяржаўных органаў на гэта патрабаванне дагэтуль няма. У той час калі распаўсюджваецца неафіцыйная інфармацыя пра крытычную сітуацыю з захворваннямі ў Віцебску, пра колькасць хворых у лякарнях, а прарасійскія тэлеграм-каналы размяшчаюць допісы з намёкам на тое, што “варта звярнуцца да Пуціна, каб ён дапамог Беларусі справіцца з каранавірусам”.


Хто больш уплывае на рост панічных настрояў: незалежныя СМІ і блогеры са сваёй інфармацыяй пра сітуацыю з захворваннем у краіне ці Мінздароўя, якому бракуе “празрыстасці”? Чаму Палата прадстаўнікоў не падае прыклад іншым дзяржаўным установам, абмяжоўваючы доступ журналістаў да пасяджэнняў профільных камісій? Як і хто павінен рэагаваць на правакацыйныя заклікі прарасійскіх паблікаў? Ці трэба ўжо зараз уводзіць каранцін?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі