Як драмтэатр у Чарнігаве выглядае пасля ўдару расійскай ракетай
Так цяпер выглядае драмтэатр у Чарнігаве / Пола Бранштэйн
Будынак драмтэатра ў Чарнігаве разбураны ўдарам расійскай ракеты "Іскандэр". Здымкі, зробленыя праз дзень пасля ўдару, публікуе фатограф Пола Бранштэйн.
Раніцай у суботу, 19 жніўня, Расія нанесла ўдар па цэнтры Чарнігава. Ракета патрапіла ў будынак драмтэатра, дзе ў той момант праходзіла выстава дронаў.
У выніку абстрэлу загінулі сем чалавек, 156 атрымалі раненні. Сярод ахвяр атакі — 6-гадовая дзяўчынка Сафія. Яна памерла ад страты крыві.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.