Як “каліноўцы” плануюць вызваляць Беларусь — эфір з Кабанчуком
Вадзім Кабанчук / Еўрарадыё
За словамі пра жаданне і палітычна паўдзельнічаць у жыцці беларускіх дэмсіл, якія прагучалі з боку кіраўніцтва палка імя Кастуся Каліноўскага, надыйшоў і час дзеянняў. Спачатку да ПКК далучыліся Кібер-Партызаны, пасля — рух “Супраціў”, а цяпер ужо ідзе размова, што ўсе яны, сумесна з “Вольнай Беларуссю” Зянона Пазняка і яшчэ нейкімі неназванымі палітычнымі актарамі, вырашылі ствараць вайскова-палітычную структуру пад умоўнай назвай “Рада бяспекі”.
Што стала прычынай, якая абудзіла палітычныя амбіцыі “каліноўцаў” і як далёка яны сягаюць? Ці будуць чальцы Рады бяспекі супрацоўнічаць з іншымі прадстаўнікамі дэмсіл? Ці рэальна аб’яднаць усіх беларускіх добраахвотнікаў у адной вайсковай адзінцы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.