Як ХАМАС прыйшоў да ўлады ў сектары Газа

Байцы ХАМАС

Байцы ХАМАС / Global Look Press

Тэракты ў Ізраілі арганізоўвае рух ХАМАС. Многія ўжо вывучылі гэтыя літары і нават ведаюць, што ў многіх краінах свету рух прызнаны тэрарыстычным. Але як ХАМАС прыйшоў да ўлады? Еўрарадыё коратка расказвае гэтую гісторыю.

 

Змагаліся з карупцыяй

Ізраільска-палестынскія адносіны ніколі не былі простымі, і пераказваць усе канфлікты мы цяпер не будзем. Тое ж тычыцца і канфліктаў ўнутры розных палестынскіх рухаў. Таму апусцім гэтыя пытанні.

Што тычыцца ХАМАС, то іх прыход да ўлады пачаўся на фоне надзей заходніх палітыкаў на дэмакратызацыю Палестыны і рашэння Ізраіля рэалізоўваць план аднабаковага размежавання, у рамках якога ізраільскія вайскоўцы былі выведзеныя з тэрыторыі сектара Газа.

Меркавалася, што затым палестынцы будуць самі кіраваць сваёй тэрыторыяй. Яшчэ да вываду апошняга ізраільскага салдата, у пачатку 2005-га, на муніцыпальных выбарах пераканаўча перамог ХАМАС. Кіроўная партыя Палестыны, ФАТХ, атрымала куды менш месцаў у раённых адміністрацыях — усё праз падазрэнні ў карупцыі і неэфектыўнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі