Байдэн знайшоў агульныя рысы ў Пуціна і ХАМАС

Джо Байдэн 

Джо Байдэн  / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн мае намер у пятніцу звярнуцца да Кангрэсу і зрабіць "тэрміновы бюджэтны запыт" на дадатковае фінансаванне Ізраіля і Украіны. Пра гэта ён распавёў у тэлезвароце напярэдадні вечарам.

Байдэн параўнаў цяперашняе абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе з вайной ва Украіне. З ягоных слоў, "ХАМАС і Пуцін прадстаўляюць розныя пагрозы, але іх аб'ядноўвае адно: яны абодва хочуць цалкам знішчыць суседнюю дэмакратыю". Пры гэтым ён адзначыў, што падтрымка Ізраіля і Украіны ў гэты момант "жыццёва важная для нацыянальнай бяспекі Амерыкі". Ён разлічвае, што міжпартыйныя рознагалоссі ў ЗША не перашкодзяць падтрымцы саюзнікаў.

"Мы не можам дапусціць, каб дробная партыйная і агрэсіўная палітыка перашкаджала нам выконваць нашы абавязкі як вялікай нацыі. Мы не можам і не дазволім перамагчы тэрарыстам, такім як ХАМАС, і тыранам, такім як Пуцін. Я адмаўляюся дазволіць гэтаму здарыцца", — сказаў ён. Байдэн таксама заявіў, што параза Украіны адкрые для Пуціна і іншых агрэсараў магчымасці для новых нападаў. У гэтым выпадку, на яго думку, "рызыка канфлікту і хаосу могуць распаўсюдзіцца і на іншыя часткі свету – у Інда-Ціхаакіянскі рэгіён, на Блізкі Усход, асабліва на Блізкі Усход".

Пры гэтым Байдэн таксама выказаўся супраць ісламафобіі і антысемітызму ўнутры ЗША. Ён выразна падзяліў ХАМАС і палестынцаў, заявіў, што ЗША застаюцца прыхільнікамі праекта дзвюх дзяржаў у канфліктным рэгіёне — "Ізраіль і палестынцы ў роўнай ступені заслугоўваюць таго, каб жыць у бяспецы, годнасці і миры", сказаў прэзідэнт ЗША.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі