Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе — Павел Усаў
Вайна ва Украіне
Кіраўнік варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павел Усаў мяркуе, што Трэцяя сусветная вайна ўжо ідзе. Пра гэта ён заявіў у жывым эфіры Еўрарадыё.
"У геапалітычным плане мы ўжо ў Трэцяй сусветнай вайне, — кажа Усаў. — Гэта не вайна з выкарыстаннем ядзернай зброі, гэта вайна з выкарыстаннем іншых сродкаў. Але, улічваючы той факт, колькі на сённяшні момант дзяржаў у тым ці іншым аспекце задзейнічана ў вайсковых канфліктах, у вайне непасрэдна, то ўжо можна казаць пра Трэцюю сусветную вайну".
Меркаванні пра тое, што Трэцяя сусветная вайна ўжо пачалася, гучаць усё часцей. Праўда, часам 3-й сусветнай называюць "халодную вайну", у якой ЗША перамаглі СССР.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.