Як змяняўся тэндар на газон для стадыёна "Дынама"

Как менялся тендер на газон для стадиона “Динамо”

Першы тэндэр на поле для стадыёна "Дынама" ў цэнтры Мінска быў абвешчаны ў верасні 2017 года. Прыблізна за год да таго УП "УКБ Мінгарвыканкама" апублікавала тэхнічнае заданне на закупку газона.

З яго добра відаць, як з часам змяняліся і зніжаліся патрабаванні беларусаў да спартыўнай арэне. Дакумент увесь пакрэмзаны – мы налічылі 11 паправак!

Как менялся тендер на газон для стадиона “Динамо”
Как менялся тендер на газон для стадиона “Динамо”

Напрыклад, першапачаткова "максімальна дапушчальная колькасць пустазелля тыпу мятлік аднагадовы і іншых" не павінная была перавышаць 0,1%. Гэтую ўмову палегчылі ў 10 разоў, да 1,0%.

Змянілася ўстойлівасць да трываласці газона: неабходная шчыльнасць на разрыў паменшылася з 1700 NM да "ад 800 да 1400N".

Першапачаткова патэнцыйны пастаўшчык газона для стадыёна "Дынама". павінен быў прадставіць не менш за два водгукі на сваё пакрыццё ад стадыёнаў, якія выкарыстоўваюць яго ў цяперашні час у падобных кліматычных умовах. Але потым арганізатары закупкі вырашылі, што хопіць і аднаго водгуку.

Пры гэтым было палегчанае патрабаванне па памерах стадыёна, які ўжо павінен быць у партфоліа ўдзельнікаў таргоў. Было 50 тысяч месцаў, стала 22 тысячы. Менавіта столькі "Дынама" змяшчае пасля рэканструкцыі, то бок задачу падагналі да адказу.

Разам з сертыфікатамі Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі беларусы пагадзіліся прымаць і сертыфікаты аргкамітэтаў FIFA.

Как менялся тендер на газон для стадиона “Динамо”
Газон на стадионе "Динамо" в середине мая 2018 года. Фото: realt.by

Стадыён "Дынама" адкрыецца 21 чэрвеня пасля 5 гадоў і 8 месяцаў рэканструкцыі. На ўрачыстую цырымонію збіраецца прыехаць Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі