Як пагаварыць з англічанінам па-беларуску?
Карэспандэнты Еўрарадыё наведалі англа-беларускую суполку ў Лондане і сустрэлі брытанцаў, якія вучаць беларускую мову. - Hello! – павіталіся мы з Джымам Дзінглі – англічанінам, які кіруе англа-беларускай суполкай у Брытаніі. Сумневаў у тым, што з ім трэба размаўляць па-ангельску не ўзнікала. Па-першае, ён англічанін. Па-другое, спісваліся мы з ім па-ангельску. Якім жа было нашае здзіўленне, калі ў адказ на нашае “hello” ён амаль без акцэнту сказаў “прывітанне”.
Правільна сказаў амбасадар Беларусі ў Брытаніі Аляксандр Міхневіч, што не беларусы асімілююцца з брытанцамі ў Англіі, а англічане з беларусамі.
Аляксандр Міхневіч: “Хутчэй англічане асімілююцца з беларускамі. Нашыя дзяўчаты тут карыстаюцца аўтарытэтам і павагай”.
Так і Джым. Узяў сабе ў жонкі беларуску. Дома размаўляе як па-ангельску, так і па-беларуску. Хаця зацікавіўся нашай мовай спадар Дзінглі даўно, у 65-ым, дзякуючы Айцу Аляксандру Надсану.
Джым Дзінглі: “Ад айца Аляксандра Надсана навучыўся лонданскаму дыялекту беларускай мовы, у размовах з ім. Мы па-беларуску размаўляем. Я адчуваю новыя словы, новыя выразы і г.д. Мы абмяркоўвае новыя навіны, кнігі новыя, якія мы чытаем, па-беларуску таксама”.
Айцец Аляксандр Надсан і сёння вучыць брытанцаў беларускай мове. Падчас нашага візіту да яго прыйшоў канадзец, які з цудоўным акцэнтам гаварыў па-беларуску. Увогуле, да айца Надсана прыходзіць шмат знаных людзей, навукоўцаў. І не толькі з-за павагі да айца, а яшчэ і таму, што жыве ён у... беларускай бібліятэцы імя Францыска Скарыны.
Аляксандр Надсан: “Да нас прыязджаюць навукоўцы з усяго свету. І з нямеччыны, і з Францыі, і з ЗША, і з Аўстраліі, і з Ізраіла. Людзі, зацікаўленыя беларускім пытаннем, славісты. Вось, прафесар МакМілан... Ён жа пісаў свае кнігі, седзячы тут, у нашай бібліятэцы. І Пітэр Мэё, які напісаў граматыку беларускай мовы”.
У скарынаўскай бібліятэцы 30 тысячаў кніжак. Самымі старымі з іх айцец Надсан вельмі ганарыцца і з пяшчотай паказвае намі іх. Гэта фрагмент Скарынаўскай Бібліі 1518 года і Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года.
Але шмат беларусаў, якія і не падазраюць пра існаванне такой бібліятэкі. Яны займаюцца ў Брытаніі іншым. Напрыклад, атрымліваюць адукацыю. Але па словах Амбасадара Аляксандра Міхневіча, большасць усё ж такі вяртаецца.
Аляксандр Міхневіч: Мы дома сёння знайшлі механізмы, каб затрымаць моладзь. І яна не вельмі імкнецца сюды. Ну, і плюс – гэта яшчэ рыса нацыянальнага характару. Мы не вельмі эмігрыруем часта. А ўвогуле я падазраю, што тут у Лондане каля тысячы беларусаў. Шмат студэнтаў. І мы гэта вельмі вітаем. Адзінае, што мы хочам, каб яны з гэтымі ведамі вярталіся дадому.
ЕРБ: Вяртаюцца?
Аляксандр Міхневіч: Вяртаюцца. Шмат хто застаецца тут на 5-6 год. Зарабляюць пэўны капітал... Я шмат у каго з моладзі запытваў, яны ўсе збіраюцца рана ці позна вярнуцца дадому.
Хочацца верыць, што і сапраўды нават Брытанія са сваімі клубамі і пабамі, Кэмбрыджам і Оксфардам не перацягне ад нас гонар і будучыню нашай радзімы.