Як прайшла трэніроўка авіяцыйнага параду над Мінскім морам

Як прайшла трэніроўка авіяцыйнага параду над Мінскім морам

29 красавіка над Мінскім морам прайшла першая трэніроўка авіяцыйнага параду, які прызначаны на 9 траўня на ўгодкі Перамогі над нацысцкай Германіяй. Агулам у ім возьмуць удзел 36 самалётаў і верталётаў, падзеленых на 9 груп. Усе экіпажы ўжо знаходзяцца на аэрадроме ў Мачулішчах.

Плануецца, што сёлета ў небе над Мінскам праляцяць знішчальнікі МіГ-19 і Су-30СМ, штурмавікі Су-25, ваенна-транспартныя самалёты Ан-26, Іл-76, вучэбна баявыя Як-130, вучэбна-трэніровачныя Л-39, верталёты Мі-8МТВ5 і Мі-24, паведамляе прэс-служба Мінабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі