Пра Гаагу для Лукашэнкі, танкавы ўдар па Літве і санкцыі Захаду — эфір

Павел Латушка / Еўрарадыё

Павел Латушка / Еўрарадыё

Пытанне пашырэння заходніх санкцый у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, іх уніфікацыя з санкцыямі адносна Расіі, супрацьдзеянне абыходу санкцый Лукашэнкам — гэтыя пытанні, як і пытанне прыцягнення да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых, датычных да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь “на аздараўленне”, застаюцца ў прыярытэце для Паўла Латушкі і НАУ. Іншая рэч, што так хутка, як хацелася б Латушку і яго камандзе, давесці гэтыя пытанні да лагічнага завяршэння не атрымліваецца. А ёсць яшчэ і ўнутраныя праблемы дэмсіл, на якія таксама нельга забывацца.

Што адбываецца ў справе прыцягнення Лукашэнкі да міжнароднай адказнасці, што чуваць з Крымінальнага суда ў Гаазе пра ордар на арышт? Ці магчыма перакрыць для рэжыму Лукашэнкі любыя магчымасці абыходзіць санкцыі і па кім гэта ўдарыць найперш? Што адбываецца ў асяродку дэмсіл і чаму Латушка выступае за перанос выбараў у Каардынацыйную раду на пазнейшы тэрмін? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік НАУ, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі