Як расійскі вайсковец няўдала правёў "палітінфармацыю" з украінскімі дзецьмі

Як расійскі вайсковец няўдала правёў "палітінфармацыю" з украінскімі дзецьмі

Кур'ёзны выпадак адбыўся ў акупаваным расійскімі войскамі Скадаўску ў Херсонскай вобласці Украіны. Расійскі вайсковец спрабаваў правесці з групай дзяцей "палітінфармацыю". Ён пацікавіўся ў іх, ці ведаюць яны, хто такі Сцяпан Бандэра? "Бацька наш!" — адказаў хлопчык. Расіянін застаўся вельмі незадаволены і заявіў, што Бандэра... спаліў Хатынь у Беларусі. Як вядома, у той час украінскі палітык знаходзіўся ў канцлагеры ў Германіі. Напярэдадні расійскай агрэсіі ва Украіне стала вельмі папулярнай песня "Бацька наш — Бандэра, Украіна — маці".

Таксама расіянін спытаў у дзяцей, калі пачалася Вялікая Айчынная вайна? "У 1939-м!" — адказалі яны, маючы на ўвазе Другую сусветную.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі