Як ратавальнікі ў Мінску зліваюць няякасную ваду
Ратавальнікі ў Мінску на пэўных вуліцах у Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах зліваюць няякасную ваду. Відэа з вуліцы Няміга з'явілася ў твітэр-акаўнце сталічнага МНС. Адзначаецца, што ваду зліваюць на просьбу "Мінскводаканала".
Жыхары Фрунзенскага і Маскоўскага раёнаў сталі скардзіцца на неякасную ваду з непрыемным пахам раніцай 24 чэрвеня. Высветлілася, што яе піць нельга. У згаданых раёнах жыве 770 тысяч чалавек. Увечары ў сераду туды накіравалі 25 аўтацыстэрн з пітной вадой, стаялі вялізныя чэргі. У крамах раскупілі пітную ваду. 25 чэрвеня "Мінскводаканал" заклікае жыхароў згаданых раёнаў зліваць ваду (абяцаецца пераразлік), паколькі сеткі ачышчаюцца. Тым часам скаргі на якасць вады з'яўляюцца і ў жыхароў іншых раёнаў Мінска.
#минск сейчас @112MINSK @112by по просьбе Водоканала сливают воду на определенных улицах во Фрунзенском и Московском районах. На видео работники МЧС сливают воду на Немиге. pic.twitter.com/oen3jU2bge
— МЧС Минска (@112MINSK) June 25, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.