Як у Беларусі ўпершыню ўручалі Нацыянальную кінапрэмію (фота)

Як у Беларусі ўпершыню ўручалі Нацыянальную кінапрэмію (фота)

У Беларусі ўпершыню ўручылі Нацыянальную кінапрэмію ("беларускі Оскар"). Урачыстая цырымонія прайшла ўвечары 17 снежня ў сталічным Доме кіно. Найлепшым гульнявым фільмам прызналі стужку "Унутры сябе" рэжысёра Сяргея Талыбава.

Іншыя пераможцы:

найлепшы тэлесерыял у гульнявой форме — "Ой, ма-моч-ки! -2" рэжысёра Івана Паўлава;

найлепшая мужчынская роля — Пётр Юрчанкоў, фільм "Сляды на вадзе". Дарэчы, гэты фільм атрымаў 8 узнагарод;

найлепшая жаночая роля — Вера Палякова-Макей, "Ой, ма-моч-ки! -2";

найлепшая мужчынская роля другога плану — Віктар Васільеў, "Вокны дома твайго";

найлепшая жаночая роля другога плану — Валянціна Гарцуева, "Снайпер. Афіцэр СМЕРШ";

найлепшы фільм у негульнявой форме — Анастасія Мірашнічэнка, "Дэбют";

найлепшы фільм у анімацыйнай форме — "Волчишко" Ігара Волчака.

Агулам было 20 намінацый. Статуэткі, якія атрымалі пераможцы, вырабленыя ў выглядзе папараць-кветкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі