Як у краме скралі норкавы жакет за 2,5 тысячы долараў (відэа)
Міліцыя Цэнтральнага раёна Мінска расшуквае маладых людзей, якія ўвечары 24 ліпеня ўчынілі крадзеж у адным з гандлёвых цэнтраў.
Невядомыя хлопец і дзяўчына знеслі чорны жаночы норкавы жакет коштам каля 20 мільёнаў рублёў. Як паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі, дзяўчына праглядала дарагі тавар і незаўважна зняла з жакета датчык абароны ад крадзяжоў ды паклала рэч у торбу свайго спадарожніка. Нейкі час яна яшчэ працягвала "агляд", а пасля яны сыйшлі.
Міліцыя заклікае дапамагчы ў вышуку гэтых людзей. Кантакты гл. тут.