Як вайна мяняе людзей і ці бывае “жыццё-маліна” — эфір з Мелказёравым

Мікіта Мелказёраў

Мікіта Мелказёраў / Еўрарадыё

Пасля невялікага перапынку ютуб-канал “Жыццё-маліна” вярнуўся да гледачоў з новым выпускам. Здавалася б, адпачывала каманда, звычайная рэч. Але папраўдзе не зусім звычайная, бо амаль два тыдні Мікіта Мелказёраў прабыў ва Украіне. І на ўласным досведзе даведаўся, як украінцы ставяцца да беларусаў, і пабачыў, як грамадзяне гэтай краіны змяніліся за час вайны.

Ці сапраўды ва Украіне не заўсёды добра ставяцца да беларусаў незалежна ад іх палітычных поглядаў? Ці  вераць украінцы ў магчымасць нападу войскаў з Беларусі і ці гатовыя да вайны на “два франты”? Якіх дзеянняў, слоў ці праектаў не хапае, каб паразуменне паміж беларусамі і ўкраінцамі аднавілася? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае вядоўца ютуб-канала “Жыццё-маліна” і канала пра беларускую гісторыю “Загляне сонца” Мікіта Мелказёраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі