Як выглядае газон "Барысаў-Арэны" за некалькі дзён да матчу БАТЭ — "Арсенал"
За некалькі дзён да матчу 1/16 фіналу футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ — "Арсенал" (Лондан) газон "Барысаў-Арэны" накрыты спецыяльнай ахоўнай плёнкай. Фотаздымкі з'явіліся на сайце газеты "Прессбол". Старшыня праўлення ФК БАТЭ Андрэй Капскі кажа, што "ўсе сілы кінутыя на падрыхтоўку газона да матчу".
Паядынак пачнецца 14 лютага ў 20:55, у жывым эфіры яго пакажа "Беларусь 5". Прагназуецца, што на Барысаўшчыне будзе каля 0, магчымы снег.
pressball.by