Як выратаваць “Корпус” ад наступстваў каранавіруса?

Як выратаваць “Корпус” ад наступстваў каранавіруса?

Культурная прастора “Корпус” — культавае для Мінска месца. І сёння яна, як і практычна ўсе ўстановы такога кшталту, апынулася на мяжы выжывання. Усё проста: ва ўмовах каранавіруса адмененыя ці перанесеныя на няпэўны тэрмін усе запланаваныя мерапрыемствы, доступ наведвальнікаў у “Корпус” і яго кавярні ды рэстарацыі спынены. Але арэндную плату ніхто не адмяняў. Толькі плаціць яе няма з чаго... Не ў лепшай сітуацыі сёння знаходзяцца і іншыя культурныя і гульнявыя пляцоўкі. Як будуць выжываць, не ведаюць і ў прасторы QUVALDA.


Ці магчыма і як выратаваць “Корпус” ад банкруцтва і закрыцця? Ці спрабавалі заснавальнікі культурнай прасторы дамагчыся “арэндных канікул” ад уладальнікаў будынка? Ці не застанецца пасля каранавіруса ад культурнага жыцця сталіцы выпаленае поле?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць заснавальнік "Корпуса" Аляксандр Багданаў і кіраўнік прасторы QUVALDA Юрась Алейнік.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі