Ян Грыб: галоўнае сёння — каб тутэйшае насельніцтва стала народам беларускім

Ян Грыб: галоўнае сёння — каб тутэйшае насельніцтва стала народам беларускім

7 траўня госць Еўрарадыё — паэт і грамадскі дзеяч Ян Грыб.


Фота затрымання 83-гадовага паэта Яна Грыба падчас Дня Волі — 2017 абляцела ўсе беларускія незалежныя СМІ. І нечакана для сябе Ян Грыб, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, стаў сімвалам мітынгаў за незалежнасць Беларусі. Ні гэты факт, ні тое, што за актыўную грамадскую пазіцыю яго пакаралі вялікімі штрафамі, не засмучае паэта. Яму баліць за тое, што за незалежнасць краіны змагацца выходзіць няшмат людзей. А ўсё таму, перакананы паэт, што сёння ў Беларусі няма не тое што нацыі, але нават народа — толькі насельніцтва.


Пра тое, як з насельніцтва зрабіць спачатку народ, а потым ужо і беларускую нацыю, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Янам Грыбам.

Трансляцыю можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і Грамадская кампанія "Годна".


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі