Януковіча паспрабуюць дапытаць праз Skype другі раз (онлайн)
На 28 лістапада запланаваны допыт былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і экс-камандуючага ўнутранымі войскамі Станіслава Шуляка.
Гэта ўжо другая спроба дапытаць Януковіча па справе пяцярых экс-байцоў спецназу ўкраінскай міліцыі "Беркут". Іх абвінавачваюць у растрэле дэманстрантаў на Майдане зімой 2014 года. Януковіч па гэтай справе праходзіць як сведка.
Першы раз дапытаць яго спрабавалі 25 лістапада. Але тады спроба была няўдалай. Група актывістаў "Правага сектара" заблакавала выезд з СІЗА, і "беркутаўцаў" не змаглі даставіць у суд.
Януковіча дапытваюць праз Skype. Януковіч і Шуляк знаходзяцца ў расійскім Растоўскім абласным судзе, а іншыя ўдзельнікі працэсу — у Святошынскім судзе Кіева.