Японца вінавацяць у незаконнай дапамозе трансплантацыі органаў у Беларусі

Трансплантацыя / pixabay.com
Трансплантацыя / pixabay.com

Японская пракуратура вінаваціць дырэктара асацыяцыі пацыентаў з цяжкавылечнымі захворваннямі Хірамічы Кікучы ў незаконным садзейнічанні трансплантацыі органаў. Пра гэта піша Reform.by са спасылкай на японскія СМІ.

Як сцвярджае абвінавачанне, 62-гадовы Кікучы дапамог мужчыну, які пакутуе на хваробу нырак, правесці трансплантацыю і атрымаў за 18,5 млн іен за аплату паслуг. У іншым выпадку за 33 млн іен Кікучы арганізаваў перасадку печані. Праз пэўны час пасля аперацыі стан пацыента пагоршыўся, і ён памёр.

Японскія СМІ пісалі, што Кікучы арганізоўваў перасадку органаў у Беларусі. Мужчыну арыштавалі 7 лютага 2023 года. Следства мяркуе, што ён ладзіў аперацыю без дазволу Міністэрства аховы здароўя Японіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі