Японцы заўважылі, што з Курыльскіх астравоў знікаюць ракетныя комплексы

С-300 / ТАСС

С-300 / ТАСС

Японцы заўважылі, што з Курыльскіх астравоў знікаюць расійскія ракетныя комплексы. Мяркуецца, што іх адправілі на вайну ва Украіну.

Як піша mainichi.jp, у Японіі прааналізавалі здымкі спрэчных астравоў Ітуруп і Кунашыр, зробленыя са спадарожніка. І на іх ужо няма комплексаў супрацьпаветранай абароны, якія былі там яшчэ нядаўна (упершыню іх заўважылі ў 2020-м). Выданне адзначае, што гэта былі С-300В4.

Таксама японцы не выключаюць, што з Сахаліна на фронт былі адпраўлены старыя танкі і гаўбіцы, якія з савецкіх часоў захоўваліся на вайсковай базе на поўдні вострава. Перад гэтым іх рамантавалі на заводах.

Выданне адзначае, што ва Украіне загінулі жыхары Курыльскіх астравоў, якіх мабілізавалі ў расійскую армію. Значныя страты ў элітнай брыгады марской пяхоты з Уладзівастока.

Расія нясе цяжкія страты, у тым ліку і ў тэхніцы, на вайне ва Украіне. У выніку па ўсёй краіне збіраецца ўсё, што можна яшчэ выкарыстаць. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі