Ярмошына: Цэнтрвыбаркам гатовы да другога тура прэзідэнцкіх выбараў
У інтэрв’ю Еўрарадыё Лідзія Ярмошына прызналася, што для яе будзе горкім расчараваннем, калі выбары не прызнаюць у свеце. Цэнтрвыбаркам падрыхтаваўся да таго, што прэзідэнцкія выбары могуць прайсці ў два туры. Як распавяла Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, грошы на гэта ўжо выдзелілі.
Лідзія Ярмошына: “У нас заўсёды плануюцца грошы на правядзенне другога тура. А больш нічога і не патрабуецца! Другі тур праводзіцца без папярэдняга галасавання, ніякіх грошай на перадвыбарную прадукцыю ўжо не выдзяляецца: кандыдатам нічога не даецца. Гэта толькі заробак сябраў камісій, якія будуць працаваць у гэты дзень, і грошы на выраб бюлетэняў. Таму тэхналагічна гэта вельмі проста і заўсёды ў нас запланавана”.
Паводле яе словаў, на два туры прэзідэнцкіх выбараў выдзяляецца каля 37 мільярдаў рублёў. А гэта, прыкладна, 1,5 долара з кожнага выбаршчыка.
Між тым, Лідзія Ярмошына шчыра прызналася, што асабіста яна другому туру не абрадуецца.
Лідзія Ярмошына: “Я не магу сказаць, што я гэтаму абрадуюся. Бо як радавацца другому туру напружанай працы? Апроч таго, другі тур абвастрае палітычныя супярэчнасці, якія ёсць у грамадстве. Таму другі тур не з’яўляецца пазітывам. Але гэта тое, што прадугледжана не тое што законам, а Канстытуцыяй”.
Як кажа старшыня ЦВК, яна вельмі спадзяецца на тое, што вынікі гэтых прэзідэнцкіх выбараў будуць прызнаныя сусветнай грамадскасцю.
Лідзія Ярмошына: “Я стаўлюся да такога прызнання вельмі сур’ёзна. Бо палітыка непарыўна звязаная з эканомікай. Вядома, самае галоўнае — прызнанне выбараў унутры краіны, бо гэта вызначае стабільнасць грамадства. І міжнароднае прызнанне вельмі важнае. І Цэнтральная камісія заўсёды імкнецца працаваць на пазітыўны вынік. Безумоўна, валасы ў выніку непрызнання я на сабе рваць не буду. Але гэта будзе горкім расчараваннем і досыць цяжкай душэўнай траўмай”.
Згодна са словамі Ярмошынай, падчас прэзідэнцкіх выбараў мінулых гадоў сабраць неабходныя сто тысяч подпісаў для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў атрымлівалася не больш як у чатырох прэтэндэнтаў. Не чакае яна ў гэтым плане сюрпрызаў і сёлета.
Нагадаем, прэзідэнцкія выбары павінны адбыцца не пазней за 7 лютага наступнага года. Не выключана, што новага кіраўніка краіны давядзецца выбіраць яшчэ сёлета. На 7 верасня запланавана пазачарговае пасяджэнне Палаты прадстаўнікоў, на якім, магчыма, і будзе абвешчана дата выбараў.
Фота: Змітра Лукашука