Ярмошына: Чальцы выбаркамаў спінамі закрылі ад назіральнікаў падлік галасоў

Ярмошына: Чальцы выбаркамаў спінамі закрылі ад назіральнікаў падлік галасоў

Цэнтрвыбаркам на пасяджэнні 16 верасня зацвердзіў вынікі выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.

Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, у цэлым выбарчую кампанію можна “прызнаць здавальняючай”. Пры гэтым яна адзначыла шэраг недахопаў. У прыватасці, старшыня ЦВК паведаміла пра фотаздымак, на якім чальцы камісіі на ўчастку Старавіленскай акругі №105 вялі падлік галасоў, стоячы спінай да назіральнікаў.

“Гэта наўпроставае парушэнне рэкамендацый Цэнтрвыбаркаму. Тут ёсць падставы, каб удасканальваць выбарчы працэс”, — цытуе Ярмошыну БелаПАН.

Паводле афіцыйных звестак, у выбарах прынялі ўдзел 74,68% выбаршчыкаў, або 5 мільёнаў 211 тысяч 871 чалавек. Яшчэ каля чатырох тысяч выбаршчыкаў атрымалі бюлетэні, але не прагаласавалі. Супраць усіх прагаласавалі 491 тысяча 965 чалавек. Несапраўдным прызнаны 65 тысяч 661 бюлетэнь.

Найбольшая яўка была ў Магілёўскай вобласці — 81,1%, найменшая ў Мінску — 62,2%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі