Ярмошына: Грошы з кандыдатаў, што зняліся з выбараў, спаганяць не будуць

Ярмошына: Грошы з кандыдатаў, што зняліся з выбараў, спаганяць не будуць

Дзяржава не будзе спаганяць грошы за вырабленую агітацыйную прадукцыю ды бюлетэні для галасавання пры неабгрунтаваным зняцці з выбараў. У каментары Еўрарадыё старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына патлумачыла, што ні бюлетэні, ні плакаты з інфармацыйнымі звесткамі перарабляцца не будуць, а таму і матэрыяльнай шкоды зняццём кандыдаты дзяржаве не нанеслі. Іншая справа — тэле- і радыёэфіры. Як вядома, эфірны час таксама каштуе грошай.

Ярмошына: “Дзяржава ж не плаціць за эфір. Калі тэлебачанне лічыць магчымым выставіць яму (кандыдату. — Еўрарадыё) рахунак за гэта, але наўрад ці… Але ў любым выпадку: тады яно павінна выставіць рахунак выбарчай камісіі, а выбарчая камісія — у парадку рэгрэсу. Але думаю, што гэтага не будзе. Навошта трэба ствараць гэты канфлікт? Нічога не спагонім, але затое будзе незадаволенасці грамадскай безліч”.

Як даведалася Еўрарадыё, 5 верасня пра сваё зняццё з выбараў заявілі кандыдаты ў дэпутаты парламенту ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Няпомняшчых і Кацура. Па словах старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, пра свае планы зняцца з выбараў менавіта за дзень да пачатку датэрміновага галасавання гэтыя кандыдаты заяўлялі на самым пачатку кампаніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі