Ярмошына: Калі назіральнікі будуць здымаць, праца камісіі будзе невыносная

Ярмошына: Калі назіральнікі будуць здымаць, праца камісіі будзе невыносная

На думку старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай назіральнікі мусяць працаваць у тых межах, у якіх ім дазваляе цяперашні закон.

Яна не лічыць магчымым дазволіць ім здымаць відэа падчас галасавання на выбарчых участках. Пра гэта яна распавяла на прэс-канферэнцыі ў адказ на пытанне Еўрарадыё пра разыходжанне ў яўцы выбарцаў у назіральнікаў і сяброў выбарчых камісій.

Лідзія Ярмошына: "Давайце не забываць аб той колькасці назіральнікаў, якія ў нас прысутнічаюць на ўчастку. Мы не можам ствараць умовы невыносныя для працы сяброў выбарчай камісіі".

Раней Еўрарадыё паведамляла пра некалькі ўчасткаў, дзе лічбы ў яўцы істотна разыходзіліся. Напрыклад, на 630-м выбарчым участку Каліноўскай выбарчай акругі №108 ў Мінску назіральнікі налічылі на 520 выбарцаў менш, чым сябры камісіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі