Ярмошына лічыць, што за мяжой беларусы маглі б галасаваць праз інтэрнэт

Ярмошына лічыць, што за мяжой беларусы маглі б галасаваць праз інтэрнэт

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына лічыць, што за мяжой беларусы маглі б галасаваць на выбарах праз інтэрнэт. Пры гэтым старшыня ЦВК прапануе адмовіцца ад стварэння выбарчых участкаў у замежжы.

"Я думаю, што інтэрнэт-галасаванне ўсё ж такі шырока выкарыстоўвацца не будзе пакуль, — кажа Ярмошына ў праекце "24 пытанні" на тэлеканале "Беларусь 24" (на відэа гл. з 03:24). — Але калі б мяне спыталі і мянялі закон, я прапанавала б усё ж такі не ствараць нашы выбарчыя ўчасткі за мяжой пры пасольствах, а прадастаўляць магчымасць галасаваць менавіта праз інтэрнэт".

Аднак зменаў у выбарчым заканадаўстве да бліжэйшых выбараў (прэзідэнцкіх і парламенцкіх) не будзе. "Мы будзем працаваць па-старому", — сказала старшыня ЦВК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі