Ярмошына: мяне палохае цішыня вакол выбараў

Ярмошына: мяне палохае цішыня вакол выбараў

"Мяне проста палохае цішыня вакол выбараў. Асабліва з боку палітычных партыяў", — заявіла Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю Радыё "Свабода". 

Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада. Дата была прызначаная 5 жніўня ўказам Аляксандра Лукашэнкі.

На думку Ярмошынай, цішыня з боку палітычных партыяў можа тлумачыцца тым, што сёлета выбары абвясцілі на 12 дзён раней, чым у 2016 годзе. "Можа, гэты запас часу так расхалоджвае патэнцыйных удзельнікаў выбараў?" — задалася пытаннем яна. 

Старшыня ЦВК паведаміла, што магчымасць сумясціць парламенцкія выбары з рэферэндумам яшчэ застаецца. Парламенцкія выбары прызначаюцца за тры месяцы да іх правядзення, а рэферэндум можна абвясціць і за месяц. "Але ж зноў-такі буду шчырай: слова "рэферэндум" з вуснаў Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на маёй сустрэчы з ім наагул не прагучала", — супакоіла чыноўніца.

Больш важных навінаў у праграме "Петарда" 06.08:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі